Вера i надзея

Валерий Познякевич
Час памяняў паводзіны людзей,
Ён адлучыў ад веры чалавека.
Святар у Храме вочы праглядзеў --
Больш не патрэбен людзям божы лекай.

У часе гэтым сейбіт і ралля
Забыліся пра зерне і калоссе.
Тут песня дзён у кожнага свая --
Яна не пра вясну, яна пра восень.

Ды толькі я не слухаю яе,
Не падпяваю тым, хто страціў веру.
Бог па заслугах кожнаму дае:
Адным -- надзеі крыж, другім -- сякеру.

Хто ж першы з іх збудуе новы храм?
Вядома, той, хто ў рукі ўзяў сякеру
І хто на дрэве песню ёй сыграў,
І праваслаў'я абнадзеіў веру.