Вада з вытокау ракi

Феликс Аксёнцев
Зорная ноч па-над пусткай.
Зорная ноч ззяе срэбрам.
I мне нiхто не патрэбны,
Бо я хаваю на вуснах смак
Вады з вытокаў ракi.

Вецер садзьме смецце з вулiц.
Вецер нясе ценi хваляў.
Удзень я выйду ў горад,
Бо я шукаю ў моры плынь
Вады з вытокаў ракi.

Я ўпершыню бачу сонца,
Бо небасхiл стаў празрысты.
Мой дом - у вежы на выспе.
Мяне чакае бясконцы шлях
Вады з вытокаў ракi.

1993, CD 'Танцы на Даху', тэкст песні.  Музыка - Слава Корань.