ЧароУны сад

Анатолий Уминский
Чароўны сад у сэрцы закаханым,
яму цвісці дакуль жыве любоў.
Хачу быць самым любым і жаданым,
чакаць з табой сустрэчы зноў і зноў.

Хачу, каб ззяла ў небе наша зорка,
каб быў на небе месяц малады.
Хачу, каб пад таполей надвячоркам,
стаялі побач толькі я і ты.

Хай толькі нам спявае песні вецер,
што прагуляў у лесе поўны дзень.
А словы былі лепшыя на свеце,
каб сэрца не накрыў падману цень.

Ніхай жа расцвітае сад чароўны,
цвітуць на радасць кветкі ружы ў ім.
Дзень скончыўся- такі ён быў цудоўны,
хай вечар дорыць шчасце маладым.

         *    *    *    07.09.2017 г.