Увосень

Анна Атрощенко
 З зорак вытканы ночкаю шлях,
 Белай коўдрай накрыта балота...
 І застыне туман у садах,
 Адлюструецца раптам самота.

І маўчыць за гарою наш гай,
Цішыню абдымае дарога.
Сніцца ночкаю толькі мне май,
Да вясны засталося нямнога.