Родны куток

Алла Ермак
Ёсць у кожнага родны куток,
Што калыша твае ўспаміны:
У крынічцы вадзіцы глыток
Ды праменьчык у ранку адзіны.

Лісцік бэзу прывеціць цябе,
Заспявае салоўка ў ранку.
Нагадае сцяжынка табе,
Як чакала матуля ля ганка.

А ля хаты паветра лягчэй,
І здаецца салодкай вадзіца.
Там у зімку на сэрцы цяплей,
Срэбным звонам смяецца крыніца.

Прыязджай да сябе на парог,
Прыгадай дарагія часіны.
Твой радзімы куток Бог збярог
І адкрыў таямніцы Айчыны.

        02.09.2017