Жнiвень

Клавдия Семеновна
Выйшаў жнівень светла-русы,
Цёплы, ясны, залаты,
Завівае кукурузы,
Жне пшаніцы ды жыты.
Налівае сокам дулі,
Грэе цітаўкам бакі,
Спелы мёд збірае ў вуллі,
Марынуе агуркі.
Клапатлівы, шчыры, жвавы,
Грыбніка вядзе ў лясы,
Тчэ лугам шаўкі-атавы,
Сцеле ў соснах верасы.
Ды мацуе крылы птахам
У далёкі сумны шлях.
Залацістым хлебным пахам
Жнівень дыхае ў палях.