З глыбiнь душы...

Екатерина Ровдо
З глыбiнь душы iмкнуць адчаю словы,
Што нематою лягуць на паперу.
Усё мацней сцiскаюцца аковы
Нязноснасцi, пустэчы, недаверу.

Ад слёзнасцi бязлiтаснай маркотна
I падаюцца вечнасцю хвiлiны.
А дыхаецца цяжка, неахвотна,
Балюча. I калоцiць, як асiну.

Самотным сумам налiлiся вочы
Маўклiвыя, халодныя, як лужы.
Мiнаюць днi, цямнейшыя за ночы.
А сэрца , бы абвiта чорнай ружай,

Ледзь стрымваецца, каб не разарвацца
На дробныя крывавыя часцiнкi.
Перазiмуе. Справiцца. Не здасца
Дарослая маленькая дзяўчынка...

© Кацярына Роўда, 17.10.2016г