Душа

Екатерина Ровдо
Душа - пакой... без вокнаў i шпалераў
За шэрымi дубовымi дзвярыма,
Аблезлымi ад слёз i недавераў,
Больш не сагрэе сэрца пiлiгрыма.

Разбiлася цярпення жырандоля -
Нi вытрываць, нi выжыць, нi схавацца.
Кругом аскепкi роспачы i болю -
Няма чаго тут болей ашывацца!

Зусiм чужыя. Ён не вiнаваты,
Бо без прымусу ж на парог пускала,
Але замест пяшчотнае гарбаты
Вадою раўнадушша частавала.

© Кацярына Роўда, 2016г