Пяром

Алла Богуш
Сонца ззяюць залацінкі,
Лес прыціх, нібыта спіць.
У небе дзіўныя карцінкі,
Мякка воблачка ляжыць.

Хутка-хутка сонца сядзе
За даліну, за лясок.
Птушкі ціўкаюць у садзе
І зіхціць зноў матылёк.

І натхненне*, быццам птушка,
Узмахне сваім крылом.
Каляровых гукаў стужка**
Намалюецца пяром.


-------------
* натхненне - вдохновение
** гукаў стужка - ленточка звуков