Навука

Анатолий Уминский
Аднойчы ў вёску да старога бацькі,
што жыў адзін не мала год.
Дачка дамоў прыехала знянацку,
"прыкметны" добра быў жывот.

Жанчыны ў краме у яго пытаюць,
што можа замужам дачка?
А між сабою ціха размаўляюць:
"Ніхто ж ні бачыў з нас зяцька".

Абвеўшы позіркам жанчын навокал,
спакойна словы падабраў.
Крыху прыжмурыўшы старыя вочы,
суседкам вось што ён сказаў:

"Мае жанчынкі, любыя суседкі,
калі хто мае з вас дачку.
Каб радасць вам дарылі вашы дзеткі,
вучыце вы іх аднаму.

Каб помнілі, што кажуць у народзе,
аддай ты замуж галаву.
А потым лЮбаму дзіця народзіш,
сказаўшы пра любоў сваю.

Аддаўшы замуж першым сваё цела,
аддаць жа цяжка галаву.
Не гэтага матуля ёй хацела,
а атрымала- на бяду".

      *   *   *   07.08.2017 г.