Настальгiчнае

Анатолий Уминский
Сонейка села ціха за гаям,
вечар спусціўся празрысты.
Дзесці гармонік звонка іграе,
льецца мелодыя чыста.

Ў садзе, за вёскай, яблыкі спеюць,
гнецца галлё пад цяжарам.
А паміж імі радамі парэчкі,
палаюць яркім пажарам.

Моладзь прыходзіць у парк, на пляцоўку,
танцы тут будуць да рання.
Хтосці сустрэне сваю сяброўку
і ёй назначыць спатканне.

Ах успаміны, сэрца трапешча,
лёгкаю хваляй накрылі.
Помніцца добра кожны той вечар,
а час ляціць, як на крылах.

     *     *     *        31.07.2017 г.