Не застанецца без пакарання

Анатоль Кудласевич
"Ніводная добрая справа не застаецца без пакарання" -- любіць сцвярджаць мой швагер Тадэуш. І гэта сапраўды так, калі пачынаеш падвяргаць аналізу сваё жыццё і адсоцваць узаемасувязь падзей. Выходзіць, што подласць, хцівасць, здрада, адным словам любая дрэнная справа не застаецца без узнагароды. і гэта таксама праўда. Паглядзіце на беларускіх чыноўнікаў і пераканаецеся, што яны ўсе атрымліваюць сваю ўзнагароду.
Сяджу ў стэмпе, смалю цагарэты, п'ю каву і думаю... Падыходзіць муркалка Найда, гляджу на яе спіну і спрабую знайсці тлумачэнне і прычыну па якой на яе спіне з’явіўся знак крыжа. На шыі матляецца крыжык. Найда паварочваецца і лапкай паказвае на мой крыжык, я думаю пра паходжанне крыжа на яе спіне, а яна хоча злавіць лапкай, і быццам паказвае на мой крыжык.
Вакол нашага дома развялося шмат сарок. А прычына ў тым, што прыкармілі каля дзесятка катоў, вось птушкі і знайшлі сабе пастаянную кармавую базу. Заўважыў, што каля многіх дамоў Мінска прыкармліваюць катоў. Калі справа пойдзе так і далей, хутка сталіцу можна будзе пераіменоўваць і які-небудзь Сарочынск, бо сарок развядзецца ў горадзе, як галубоў.
Вясною ў нашым доме пасялілася пара сарок, цяпер вывеліся сарачаняткі і назіраў з лоджыі, як яны верашчалі цэлым сямействам, налічваў каля сямі. Бацькі нечаму вучаць сваіх дзяцей.
Так жыве Беларусь. Краіна катоў і сарок. Краіна катаў і ахвяр, у якой ніводная добрая справа не застаецца без пакарання, і ўзнагароджваецца любая подласць і здрада. А ўсё таму, што на Беларусі пануе "хамская ўлада", як спявае Віктар Шалкевіч, таму Свяшчэнная вайна працягваецца.
28.07.2017г.