Успам1н

Анна Атрощенко
І я была прыгожай!
А ты думаеш -- не?..
Зялёнаю бярозай
Віднелася ў акне.

І стан мой быў, што трэба,
І спеў дзівіў людзей.
Ляцела песня ў неба,
І ноч была святлей.

І зіхацелі вочкі,
Як тыя васількі.
А бровачкі-сярпочкі
Зачараваць маглі.

І хлопцы закахана
Глядзелі доўга ўслед,
І вершы апантана
Чытаў калісь сусед.

Як хутка праляцелі
Ўсе лепшыя гады!
І адзвінелі трэлі
Ля сэрца назаўжды...
                (1997 г.)