Шчасце што...

Анатолий Уминский
Хто шчасце у руках трымаў калі
і хто адкажа, што такое шчасце-
калі вясной курлычуць жураўлі,
ці ў час, калі забыты ўсе напасці.

Скажыце людзі, шчасце гэта што
і чым яго памераць кожны можа-
калі здароўя пажадае хто,
ці у бядзе і ў горы дапаможа.

Напэўна шчасце- жыць сярод людзей,
не бачыць злосці, гора і бядноты,
не бачыць без бацькоў малых дзяцей,
не чуць страшэнных выбухаў грымоты.

Калі для чалавека чалавек,
а не звяры, дзікІ у цёмным лесе,
дык будзе радасць, шчасце ўсім навек
і будзе лад і мір на ўсёй планеце.


       17.07.2017 г.