Будзе

Владимир Кабердин
Восень рана пачалася.
Ледзь не ў чэрвені ліло.
Вера ў лепшае здалася,
і схавалася ў ныццё.

Хай было б хоць трошкі сонца!
Не шанцуе без яго.
Ныю, ныю ўсё; бясконца.
Не складаецца жыццё.

Не хапіла веры й скончыць
гэты верш крыху пазней.
Восень бачыць, восень сочыць.
Не было каб і надзей.

Як надзею атрымаю,
веры добра прыхаплю.
Будзе ўсё да небакраю
летам летнім і ў зіму.