Для Алы

Анна Атрощенко
Зіхоткі прамень бяжыць па траве,
Губляецца ў засені сонца...
А песня, ляціць, кудысьці заве,
Так будзе, мажліва, бясконца.

Я сёння ўбачу шчаслівых людзей,
А песня гучыць, як замова...
І родны матыў, для ўсіх саладзей,
Гучы, не змаўкай, наша слова!

І будзе трымцець, як лісцік, душа,
Ад радасці -- мокрыя вочы...
Малітву ўспомні, сяброўка,спярша,
Маліся, ад ранку да ночы.

 17.07.2017г.