Скоцiцца бурштынавай слязою...

Ядвига Довнар
Скоціцца бурштынавай слязою
Час квітнеючых мядовых ліп...
Лета кпіны згубленым настроем
Пад дажджу нервова-шумны ўсхліп.

Парафразай чэрвеньскага ранку
І матыў у ліпеня гучыць:
Сонца хмарак вешае фіранку,
Замыкае промні на ключы.

Паратункам ад згрызот адчаю -
Экзатычна-сонечны шафран
У букеце байхавага чаю,
Як бальзам гаючы ён для ран.

Сподачак кітайскага фарфору...
Лёгкімі пялёсткамі язмін,
І жэньшэня цудадзейны корань -
Лекуюць самотнасць тых хвілін.

5.07.2017   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)