Я еду да бацькоу

Валентина Дробышевская
Я еду да бацькоў. Яны мяне чакаюць.
Я еду ў дзяцінства, дзе жыве любоў,
Дзе цёплыя далоні шчыра сустракаюць!
Я еду да бацькоў. Я еду да бацькоў...

Як птушачка, душа ў Рагозніцу імкнецца:
Там родныя ўсе і роднае ўсё!
Пачуцці выдае, не стрымлівае сэрца:
Як рэха, кожны стук пра ўсё маё жыццё.

І вось ужо глядзіць, як вартаўнік, у вочы
КамЕнны векавы Рагозніцкі касцёл,
Які наканаваў мне рана лёс сірочы,
Які ў апошні шлях правёў маіх бацькоў...

Ступаю на зямельку, родную, святую...
Пад помнікамі тут бацькі мае ляжаць...
Не абдымала я пятнаццаць год матулю,
А тату - дваццаць восем... Вось яны глядзяць,

Як быццам бы жывая, з даўніх фотаздымкаў,
І позіркі бацькоў напоўнены святлом.
- Вось, родненькія, кветкі вам прывезла з Мінска...
Так рана вы пайшлі з жыцця ў Вечны Дом...

Так многа вам сказаць ў дарозе я хацела...
Прыехала - маўчу, бо ведаеце ўсё...
Як бачыце, ужо я знешне пасталела,
А ў сэрцы - паэтэса, вечнае дзіцё...

Заўсёды адчуваю вашу дапамогу!
Прабачце, калі, можа, што не так раблю!
Я вельмі вам удзячна і ўдзячна Богу
За ўсё, што сёння маю, за ўсіх, каго люблю!

... Адведала бацькоў - і сэрцу палягчала:
У ім жыве святло! І, пэўна, лёс такі,
Што разумеем мы тады, калі не стала:
Нябесныя анёлкі - гэта нашыя бацькі!


(Фотаздымак 1966 года. Мае бацькі)