***

Ольга Позябкина Кулагина
Чарнобыль! Чорным крумкачом
Ты праляцеў над роднай хатай,
І больш за трыццаці гадоў
Незажываючая рана...

Мне не забыць той красавік -
Дзяцінства страцілі адразу,
Дзе перапоўнены цягнік
У далеч нёс нас, як "заразу"...

І жах, і боль у вачах дзяцей -
"Куды?", "Навошта?", "Дзе матуля?"
Няма ні родных, ні надзей,
А час ляціць, бы тая куля...

Мы распаўзліся, хто куды
Ад родных месц, дзе нарадзіўся,
Але б таго глытка вады
Ў жыцці сваім хоць раз напіцца...

Рукамі родны край абняць,
Ссячы быллё, што разраслося,
Не перажыўшым не паняць,
Чаго шукаць там на пагосце?..

І нешта шчэміць у грудзях
І не дае табе спакою,
І толькі слёзы на вачах
Ад перажытага ад болю...
2017 год