***

Ольга Позябкина Кулагина
Дзівосны я прысніла неяк сон -
Я у далечы за мяжою пабывала,
Вярнуўшыся адтуль ізноў дамоў
Аб гэтых цудах татку расказала...
Ён не здзівіўся - разве ж гэта цуд? -
У нашае краіне іх не мала,
Табе, дачушка, здымкі пакажу,
Каб ведала сама, другім казала...
-Я восем цудаў свету бачыў сам,
Калі бываў у вялікім падарожжы,
Папаўшы ў Полацк, у Сафійскі храм
Я страціў мову - да такі прыгожы...
Самой (і мне) прыйшоў на памяць успамін,
Калісьці мне матулечка казала:
"Ў Гародні ў Каложу ты хадзі -
Старэйшага нідзе не знойдзеш храма!"
І Мірскі замак, Лідскі, Несвіж, Крэў,
Гальшаны і Ружаны, Тураў, Любча -
Душу і сэрца з імі атагрэў - паслухай,
Нават зараз хутка б'ецца...
Мясціны дзіўныя, і нам іх не злічыць,
Я пра лясы маўчу - слоў не хапае:
Заказнік "Нарачанскі", "Ельня" -
Усіх не абыйсці ад края і да края...
Кар'еры вапны, Коссава і Камянец,
І Дугі Струве, горад старавераў - Ветка,
Брылёва поле, Белавежа, Трасцянец -
Шляхоў нязведанных па Беларусі сетка...
Касцёл у Будславе і Пустынскі манастыр,
І крэпасць Брэста, Салігорска тэррыконы,
Запамятала штосьці пра Хатынь -
Я шмат чаго не бачыла ніколі...
Браславы, Нарач - чыстая вада,
Крыніцы Лепеля - чаго жадаць мне болей?
Сабор Свяціцелей і Сынкавіч царква -
У іх памалюся аб шчаслівай долі...
О Беларусь, староначка мая,
Каб усё ўбачыць - і жыцця не хопіць,
Але такая ты ў нас адна -
Цябе пазнаць і маё сэрца просіць...
Усе сцяжынкі абыйсці самой,
Падняцца птушкай і ваўком праскочыць,
З табою разам думкай быць адной,
І нават потым не скажу я "досыць..."
Скарбонка цудаў - родная зямля,
А я маленечкі выток Радзімы,
І дзе б я болей толькі не была -
Удых і выдых з ёю ў нас адзіны...