Лiдзейку

Максим Шеин
Доўг святара - гэта ведаць i час, i месца.
З князем сваiм, баляваўшым пасля загона,
Ты размаўляеш пра сон аб ваўку жалезным,
Што прадвяшчае для горада ўзлёт i гонар.

Толькi ня скажаш пра лёс барацьбы зацятай,
Княскiя змовы i смерць у пакоях Крэва,
Моду iмёны мяняць старадаўнiм святам,
Вешаць крыжы ў абарону святога дрэва.

Своечасова з'явiуся на свет Лiдзейка,
Бо не паспее пачуць аб ня нашай Вiльнi,
З памяцi продкаў цярпець без адказу здзекаў,
Бачыць натоўп патрыётаў чужой краiны.

Князю даруй ты за шэраг цяжкiх рашэнняў:
Засцiць карона нябёсы мацней за хмары.
Доля прарока - не поспех дастаць з кiшэнi -
Ведаць адказ, але шанец пакiнуць мары.