1. Песни Птушки Гамаюн-Нака

Анатоль Кудласевич
1. Песні Птушкі Гамаюн-Нака.

Птушка Вешчая Гамаюн-Нака
Заспявала на Беларусь, — зкак вам.
Людзі, слухайце, што скажу сёння,
Ёсць прароцтвы на Беларусь, —“Дзённік”.
Я не ведаю колькі жыць будзем,
Час няўмольна заўжды бяжыць, студзіць.

Птушка Вешчая Гамаюн-Нака
Заспявала на Беларусь, — знак вам.

Ты спявай свае песні пой, Птушка!
Абуджай мой народ на бой Стужкай,
Стужкай белаю з паласой Краснай,
Людзі душамі тут жывуць разны,
Бо ўжо смерць стаіць за спіной блізка,
Курапаты — апошні бой! — склізка!

Птушка Вешчая Гамаюн-Нака,
Людзі слухаюць і крычаць: “Дзякуй!”
Людзі слухаюць і крычаць: “Дзякуй!”

Беларускі Час аб’яўляюць Ігар Гайшун і Алена Гушча:
6 сакавіка 2017 г. 19 гадзін, 53 хвіліны.

Людзі слухаюць і маўчаць… Як вам?