Пра закон

Анатоль Кудласевич
          Пра закон
    Em
Пазбіраліся дурныя
                Am
Ды прыдумалі законы,
                H7
Я ж з дзяцінства “вумным” быў,
                Em
А павінен іх выконваць?

Людзі кажуць, што закон,
                Am
Нібы тэе дышло,
            H7
Як поверне прокурор, —
                Em
Так яно і вышло.
                Am
Калі ж золата ўсплывае —
          H7               Em
Тады праўда тоне.
                Am
Калі ж золата ўсплывае —
          H7                Em
Тады праўда тоне!
Тэй закон, як павуціна:
Шэршань пралятае,
А камарычак нявінны
Прама злёту ўліпне.
І праўдзівага засудзяць,
Адпускаюць злыдня —
Ну, дакуль жа будзе, людзі,
Той закон не знаю.

Калі ж золата ўсплывае —
Тады праўда тоне.
Калі ж золата ўсплывае —
Тады праўда тоне!

Ёсць жа Божыя законы,
Пэўна ж яны святы?
Ды законнікі Хрыстовы,
Нібы супастаты.
Дык знайдзі закон адзіны
На скрыжалях сэрца:
Да апошняе гадзіны
Толькі яму верце.

         Бо чамусьці так бывае:
         Часта  золата ўсплывае.
          Калі ж золата ўсплывае —
          Тады праўда тоне.

Бачыш золата ўсплывае —
Праўда й патанула.