Чорная Удава

Анатоль Кудласевич
Чорная Удава
Ірыне Копцевай

Палюблю я Чорную Ўдаву,
Аж да смерці хроснай палюблю.
Будзе гладзіць, супакойваць, шкадаваць…
Стане мне ў адным: Жана і Маць.
Не хачу я болей біцца за Любоў,
Не таму, што халадзее мая кроў,
Проста астабрыдла ваяваць,
І даказваць штосьці,
горлам клекатаць…
Я хачу спакою, цішыні…
А не брані, сечы і вайны.
Палюблю я Чорную Ўдаву,
Аж да смерці хроснай залюблю.
Разам з ёю ў адзін дзень памру,
Пакладзіце разам у адну труну.
                22.04. – 24.04.2017 г., 10.50