Поздравление Александру Лукашенко с женским праздн

Анатоль Кудласевич
Віншаванне з “міжнародным Жаночым днём” 8-е сакавіка АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКА, які за 20 гадоў так і не даказаў мне, што ён сапраўдны мужык.

Ахвярую Абаронцу «Курапатскай Варты» --
СЯРГЕЮ ПАЛЬЧЭЎСКАМУ.


Як не дзіўна, вельмі добра спаў.
Разбудзіў мя —
             прэзідэнцкі падлаваты ледастаў…
Як там Пальчыс?
              Я табе, Рыгоравіч, скажу:
Заб’ю пальцам!
             Проста пальцам, указальным…
Пака ржу.

Гэту рыфму
                Мой старэйшы, як снарад, цяпер паднёс,
Гаварыцьму
               вельмі доўга. І прашу, не трэба слёз…
Павярніце!
             Сем сцягоў над Курапацкай Кальцавой.
“Не шутите!!!
           Болей гэтак вы, Рыгоравіч, са мной.

І пастаўце дадаткова ад сябе такіх жа шэсць.
Вы, — ў накаўце!
              Выпадковасць?!
                Не, шаноўны, проста, — жэсць!

Іх трынаццаць!
Развівацца будзе зноў над Кальцавой.
Толькі Пальчыс: “Адпусціце хлопца годнага дамоў!”
Ты не ўехаў?!
Дык папомні маё слова, -- Бог з табой!
На пацеху
Пазабавішся крываваю гульбой.

Дайце зброю!
Бо зарэжуць беларусы без нажа.
За такое.
Ты не ўнікнуў?
Беларускасцю яшчэ гуляць ахвочы? –
Вераніка, --
Проста выдзярэ твае сабаччы вочы.
Курапаты!
То не жарцікі табе, гэта – вайна!
Я, -- дахаты!
Там мяне чакае верная Жана…

Анатоль Кудласевіч
08.03. 2017 г.