Купальскi скарб

Максим Шеин
Не шукай для каханай пацерак,
Падарункi танней за слова.
Раз у год заквiтнее папараць,
Ды надзейная ў ёй ахова.

Крыж рукамi ты ўзняў шалёнымi:
Вочы ў цемры палаюць прагна,
I над дзедаўскiмi заклёнамi
Пад нагамi смяецца багна.

Да ракi пакацiўся слiваю,
Сэрца ў хованкi ў рэбрах грае.
Адпачнi, бо вада iмклiвая
Абаронiць ад чорнай зграi.

Прытулiўся вянок пад берагам.
"Чый пасланец ты?" - шэпчуць губы.
Звонам - водгук з туману шэрага:
- Мой. Я тут. Далучайся, любы!