Пажадай...

Анна Атрощенко
Пажадай мне, мама, сонца,
Каб сагрэла з вышыні!
І застаўся сум на донцы,
беглі радасна ўсе дні.

Каб здароўя было поўна,
Каб спявала зноў душа,
А сцяжына бегла роўна,
да святла вяла шаша.

Пажадай, мама, натхнення,
Песню птушкі ля акна!
Каб шчаслівыя імгненні
падарыла мне вясна...

(24.06. 2017. У мамы быў бы чарговы дзень нараджэння...  Мая мамулька на фотаздымку)