Паэтычнае эсэ аб скульптары

Соловьёва
Пластычныя прароцтвы скульптара Валерыя Магучага
Валеры Магучы - аўтар шэрагу помнікаў у Віцебску: М. Шагалу,Е.Лось,М.Бахціну,Дз. Салярцінскаму, А. Сапунову і іншым творцам.
Выявы Магучага - гэта ўсплескі нацыянальная самасвядомасці.
Беларускі менталітэт аўтара настолькі моцны, што сваё паэтычнае эсэ напісала на беларускай мове.У мяне, выкладчыцы рускай літаратуры, беларускія словы неяк самі паліліся.Напэўна, скульптуры Магучага закранулі штосьці самае святое, захаванае ў генах душы.
- Усялякае жыццё,- гаворыць мастак,- будуецца на антытэзе, на супярэчнасцях: с аднаго боку - радасць, слава, шчасце, а з другога - хвароба, сумненні і разачараванні. Яднае ж светлыя і цёмныя акалічнасці жыцця мастацтва.Сапраўдная мастацтва заўсёды субліміруе і ўзводзіць на новую, вышэйшую ступень жыцця, на якую вельмі спадзяецца чалавек.
- - Я таксама лічу,- кажу і я,-што ў першую чаргу богападобнасць чалавека праяўляецца ў каханні… Калі ж чакаеш кахання ўсёй істотай,- а яго ўсё няма і няма,- з’яўляецца адчай ад марнага чакання.
- Выяве “Чаканне” прысвячаю наступны верш:
Я змарнела зусім у жыцці.
Я чакаю, чакаю, чакаю.
Нават з месца баюся сысці,
Я нікога яшчэ не кахаю.

Разгайдаю я човен стары
Дзе лілЕі,лілеі,лілеі.
Прыкажу я спакусе замры
І ад роспачы я пабялею.

Бачыш, хваля за хваляй бяжыць,
На каханне жыццё набягае:
Суцяшаць,хвалявацца – і жыць!
А жыве толькі той той , хто кахае!

Вышэйшая праява кахання - пяшчота. Гэта рыса ёсць ва ўзаемаадносінах маці і дзіцяці. Аб такім шчасці распавядае скульптурная выява В. Магучага “Пяшчота”:

Дзяўчо сядзіць, а я з пяшчотай
Гляджу на роднае дзіця.
Цень страху, смутку, адзіноты:
- З чым пойдзе на парог жыцця

З такімі шчырымі рукамі,
З такім жаданнем зразумець,
Калі яна гаворыць : “Мама”,-
Душа перастае старэць.

Знаходзіць новыя крыніцы
І піша вершы пра жыццё,-
Дзіця заўсёды таямніца
І кожны вечар - адкрыццё.

Колькі такіх выяў маглі б упрыгожыць горад!Іх у Валерыя - тысячы. Бадай, лепшая з іх - бронзавы “Шагал”:

Ён знайшоў свій найлепшы адбітак
У рыфмованай часам траве.
На Пакроўскай- у бронзе адлііты,-
Ён у памяці многіх жыве…

Цудоўна, калі мастак вяртаецца на Радзіму, жахліва, калі чалавек усю душу ўкладае у будаўніцтва цэркваў, а варвар зносіць святыні бульдозерам.

У памяці людзей жывуць многія разбураныя храмы, якія будаваліся з любоўю і талентам.
Царква для працавітых беларусаў заўсёды была і ёсць атаясамленнем прыгажосці, суладнасці, гармоніі.
Колькі храмаў разбурылі ў Віцебску:
Рэквіем па царквах

Якое шчасце для Варавы:
Натоўп крычыць: “Распяць Хрыста!”
Душа натхнёная - забава
Для тых, хто блудзіць без крыжа.

Дух не купляецца за грошы,
Бо ён нязмушана жыве,
Душа баіцца кары Божай,
Душа сумуе па царкве:

Душа жадае памаліцца,
Бо неўтаймоўнай цяжка жыць!
Душы, напэўна, Моцарт сніцца:
Жалобны рэквіем грыміць.
- Сумна, калі разбураюцца храмы,- заўважае Валерый Уладзіміравіч,- весела, калі пара крылаў уздымае Чалавека ў Космас. У гэтым сэнсе натхненне заўседы раскрылена, заўсёды раскрыта насцеж. Змяняецца жыццё, ды прага палёту застаецца:
-
Прага палёту
Паміж будучым рух і мінулым.
Па імгненням злучаецца Дух.
Можа, сэрцайка радасць пачула,
Бо душа накіроўвае рух.
Бо валодае моц гнуткім целам,
Люба, міла і вабна глядзець,-
Ад напругі паветра здранцвела:
Хіба можадуша не ляцець?
Хіба можа не выплюхнуць сіла,
Калі прагне высноў адкрыцця,
Гэтай прагай душу надзяліла
Непаўторная радасць быцця!
У В. Магучага шмат выяў, прысвечаных поўні.
Ён лічыць, што ў поўню адбываюцца метамарфозы і з целам, і з душой жанчыны:
Кветка - поўня:
Кветка- поўня - каханая кветка!
Паціскаю пяшчотна лісціны.
Кветка - поўня - жаданая кветка
З невыказна прыгожай мясціны.

Кветка - поўня - цудоўная кветка -
Не расце на звычайным палетку.
Цеплынёй, што з’яўляецца рэдка,
Напаўняе мне кожную клетку.

І жыве яна гожа, суладна
У гармоніі з цэлым сусветам.
Размаўляе з душой далікатна
І цвіце яна цэлае лета.
Многа нязнаных таямнічых светаў размаўляюць з намі, напрыклад, сны:

Вяртанне ў сон:
Вяртанне ў сон прыгажосці,
Чароўнай узнёслай вясны,
Цнатлівай святой маладосці
У гоман, у шчэбет лясны.
Вяртанне у музыку лёсу,
У лепшыя казкі быцця,
У песні, паданні нябёсаў,
У вершы - падзеі жыцця.
Уразіла кампазіцыя “Страх перад будучыняй”:
Цяжарная жанчына ў вялікім суме схіліла галаву, яе рукі, прабітыя гільзай,ахапіў страх: “Няўжо нараджу салдата?”:

Ну, які гэта жах! Ну, які!
Боль ад гільзы не сходзіць з рукі.
І народзіцца воін другі,
Сын народзіцца мой неблагі.

Будзе ён ваяваць ля граніц,
Захінацца ад веяў імжы.
І страляць у жанчын - мілавіц,-
Ах, які будзе жах на мяжы!

На душы маёй чорны цяжар:
Ён гамонку аб крыўдзе вядзе!
Нахіліла да долу я твар.
Адчуваю: быць хуткай бядзе!
Вось такі скульптар: рознабаковы, таленавіты, задуменны, сучасны, прыгожы, арыгінальны!

На фотографии : памятник молодому Шагалу