На захадзе сонца

Виктор Шатило
      Палае захад, далягляд;
Сплываюць лёгкiя аблокi;
I цень мiгае агнявокi.
Вясёлкай цешыць. Перагляд -
Хмурын аднекуль наляцелых -
Кладзецца цяжарам на целы,
Галовы выцвiлых дубоў...
Здаля гудуць на крылах птушкi;
Павеў вiльготнай замятушкi
З гасцiнцаў, сажалак, лугоў
Палонiць хат, хлявоў абрысы,
Абапал вулiцы плыве,
То срэбрам ззяе на траве -
Караляў пазначае рысы!
I рыба плюхнецца, як поўня;
Ды воку будзе ўсё роўна:
Не згледзяць вочы адкрыцця,
Калi не маюць пачуцця,
Калi душа не бажаства -
Ёсць толькi хцiвасць хараства...