Грэцыi

Виктор Шатило
Дзе абцякае небасхiл
I нараджаецца зара,
Цi ўваскрэснеш ты, Ахiл,
Мiфiчнай Грэцыi пара?..

Ш т о Ахiлесава пята,
Калi так вабiць Бог-Хрыстос?
Калi збавенне Ён прынёс,
Што? Ахiлесава пята?!

I хай калыска ты Еўропе,
Мiфiчнай Грэцыi пара.
   _____________________
Над Вiфлеемам! у вантробе!
Цвiце прарочая зара.