Абавязкова падрасту!

Анастасия Арвада
Падаў дожджык з неба
Летнi, малады.
Паднiмалiсь сцеблi
Прагна да вады.

Я пад дожджык рады
Стаў, як на пасту.
Можа я, сапраўды,
Трошкi падрасту.

Калi не, то з часам
Вырасту я сам
Для жыцця, для Спаса
Сэрца я аддам.
 
Ён - Стваральнiк Мудры,
Свет стварыў, мяне.
Дождж iдзе - i будзе
У iм жыццё зямле.

(Прысвячаю маім дарагім унукам)