Сирота

Вера Осыка
А ў полі вецер вее, павявае,
Маміну магілу сірата шукае.

Зарасла магіла лебядой, травою,
Як жа была добра, мамачка з табою.

Раскажы мне, мама, як далей мне жыці?
Няма ў нашай хаце з кім пагаварыці.

Ты ж казала, мама, што буду шчасліва,
На руках насіці, будзе цябе мілы.

Але йшлі гадочкі, шчасця не спазнала
І сыночка, Колю, сама гадавала.

Бо мужа не стала- гарэлка згубіла,
Я ж яго, калісьці, вельмі так любіла.

Доўга у магілы жанчына сядзела,
Гаварыла з маці, пакуль не сцямнела.

(На белорусском языке) По народным мотивам.