Чытаючы санеты...

Ядвига Довнар
      Памяці народнага паэта Беларусі
      Рыгора Барадуліна.

"Як ліст спадае звялы на душУ"...
Радком журбы мяцежнага Цурэна
У памяці шчымліва варушУ
Санетаў Барадуліна катрэны.

Іх палыновы водар нібы дым
Айчыны, на якую так маліўся
Вушацкім словам, любым сэрцу, ксціўся,
Не ведала каб  болю і бяды.

"Да роднага парога на паклон"
Спяшаўся, чуючы адвечны Звон -
Там з Божай ласкі Дух такі высокі!..
І хоць гарчыў на вуснах зор палын -
З Зямлі, што злАшчыў вершам, не адплыў...
Душа ўзнялася рунамі ў аблОкі.

      Вядомыя зборнікі паэта:"Рум","Неруш",
     "Ксты", "Руны Перуновы"(дзе змешчана нізка
      "палыновых санетаў") і іншыя.

"Да роднага парога на паклон" - радок з санета Р.Барадуліна.

13.05.2017   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)