Мне не патрэбна слава паэта

Лариса Гапеева
Зусім не патрэбна мне слава паэта,
І я не для гэтага вершы пішу.
А ёсць у мяне запаветная мэта,
Якую заўсёды ў душы я нашу.

Хачу расказаць і паведаць так многа
І, быццам на споведзі, сэрца адкрыць.
Вярнуцца хачу я да шляху зямнога
І лепшымі душы людскія зрабіць.

Аб чым мне пісаць хай падкажа пульс сэрца,
А новыя тэмы хай вызначыць час.
Вяртацца да вершаў сваіх, мне здаецца,
Жыццё дасць магчымасць яшчэ - і не раз.

*не патрэбна - не нужна
*вершы - стихи,зусім - совсем
*мэта - цель,заўсёды - всегда
*на споведзі - на исповеди
*Шлях - путь,быццам - будто
*магчымасць - возможность
*час - время,лепшымі - лучшими