***

Евгений Пешко
За волю і долю змагаўся вякамі,
Народ беларускі - твой прадзед і дзед,
Каб ты добра ведаў у чыім жывеш краі,
Каб меў свае сцены, свой дах і свой хлеб.

Не быў жабраком, не прасіў дапамогі,
На захад - усход птушанём не глядзеў,
А маючы крылы да белых аблокаў,
Ты самастойна ўвысь паляцеў.