Белае полымя лiста

Тамара Краснова-Гусаченко
Крочыць ноч па зялёнай планеце,
За вярстою шарэе вярста.
Толькі там, у маім кабінеце,
Мяне полымя кліча ліста.

Чысціні незямной шматгалоссе.
Так зіхцеў бы і ў Афрыцы снег.
Аб усім, што са мной адбылося,
Ліст заве расказаць. Як на грэх,

Парушаю абеты маўчання,
І ўжо слова праз боль-запавет
Прарастае з душы апантанай,
Палыхае і просіцца ў свет.

І рука ўжо радочкі выводзіць,
Хоць маё апусцела жытло…
Ноч імгненнем кароткім сыходзіць.
Вось ён, ліст. Вось ён, верш. І святло!


Пераклад Мiколы Шабовиiча