***

Бясконцасьць
Калі цягнікі разьбіваюцца коламі
адзіноты аб рэйкі,
і холад ахутвае сэрца
сьпевамі самоты,
калі заплюшчваюцца вочы,
і чорныя вейкі
засынаюць на твары ў люстрэрцы,
нібы шэпт пустэчы
ў сьмяронай цішыні памяці.
Калі Сусьвет крышыцца
й выбухае,
калі ласка, будзь побач,
і гэтага будзе дастаткова,
каб працягваць
            жыць.

проста будзь побач,
                добра?