***

Бясконцасьць
Проста
ўнутры цябе акіян.
Я адчуваю гэта кожны раз,
калі мы бярэмся за рукі альбо
калі абдымаеш.
Хвалі, нібы сьцягі,
трымцяць у паветры
грукам твайго сэрца.
Мой асабісты няўрымслівы шторм
з пунсовымі ветразямі
ўнутры тваіх пацалункаў
прачынаецца.
Мы зьнішчаем марское паветра
ў лёгкіх,
упэўненыя ў нашым узаемным каханьні.

Проста ўнутры цябе
акіян.
І кожны раз, калі мы абдымаемся
я тану
     ў табе.