Застаюся сабой

Вероника Мусвидас
 
*   *   *
Я – БЕЛАРУСКА.
Кажу, як ёсць.
Я ХРЫСЦIЯНКА:
Са мной Хрыстос.
Я тройчы МАЦI
Сваiх дзяцей.
I, - не адняцi, -
ЛЮБЛЮ ЛЮДЗЕЙ.
Па нараджэнні
Жыву я ТУТ.
Любоў і Вера –
Вось мой Статут.
Прымаю рознасць,
Як вучыць Бог,
Не йду па людзях
Да перамог.
За мір у свеце
І за спакой,
Я галасую
Усёй душой.
*   *   *
НЕ СУПРАЦЬ
Улады,
Дадзенай зверху,
НЕ ЗА
Ваяўніча-стомленых.
З чужой барацьбы
Не раблю пацеху:
Я СУПРАЦЬ
СЯБЕ, - ЗЛОМЛЕНАЙ.
СТРАЧАНАЙ.
ПЕРАЙНАЧАНАЙ.
*   *   *
Супраць боязі ўласнай,
Пры жаданні і рацыі,
Напісаць палiтычны
Разважлівы пост...
(А я ўмею рабіць гэта
Па адукацыі,
Па разуменнi
І па розуму проста)...
Супраць сумных ваганняў,
Што так бударажаць:
Можа, гэта не лайкаць?
А, раптам, заўважаць?..
*   *   *
Не жадаю нікому
Бяды ці расплаты,
І краіну люблю я
Не за зарплату.
Не набыла дагэтуль
Сабе вышыванку,
Але ведаю цвёрда:
Я - ГРАМАДЗЯНКА.
*   *   *
Не магу абражаць
І, тым больш, абражацца.
Не хачу, каб нянавісць
Бурліла ракой,
Але болей за усё
Не планую хавацца
Ад сябе:
Я
ХАЧУ
ЗАСТАВАЦЦА САБОЙ.
*   *   *
Ад нараджэння і давеку:
БЕЛАРУСКАЙ,
ХРЫСЦІЯНКАЙ,
МАЦІ,
ГРАМАДЗЯНКАЙ.
ЧАЛАВЕКАМ.
 
#застаюсясабой