***

Анна Атрощенко
 Напэўна, ёсць выратаванне,
калі падорыць лёс сустрэчу,
калі народзіцца жаданне
убачыць сонейка ў сінечы.

Калі вясёлкай неба ззяе,
калі смяецца ў лузе краска,
пяшчотным промнем тады грае
нам новы дзень, нібыта казка.