Як моцна мы залежым ад...

Галина Харитоненко Анкута
Як моцна мы залежым ад цябе,
Касмiчная прастора!  Вось i сёння
Не могуць людзi сталыя цярпець
Шалёных перападаў... I спрасоння

Ад цiску боль у скронях не дае
Падняцца з койкi, выйсцi на падвор'е,
Там вецер завывае i пяе -
Лютуе ў лютым месяцы надвор'е!

Адна надзея: прыйдзе сакавiк,
I сонейка растопiць лёд i хмары,
Услед за iм настане красавiк
З усмешкаю i радасцю на твары!

Яшчэ адну зiму перажылi...
I дзякуй Богу! Будзем спадзявацца,
Што холад i марозы адыйшлi,
I хуткa ўсе мы будзем распранацца!

Люты 2017