Сакавiк

Ядвига Довнар
У шэрасці нязвыклай сакавік,
Не мае ён вясёлкавасці ў строях,
Але галоўным стаў ужо героем
Аповесці "Вясна". Ён першы... Ён прывык...

Прывык, што жаўранкавы чысты звон
Рассыпле срэбрам першы ў паднябессе...
Пачуцці ён азяблыя ўваскрэсіць
Цяплом сярод нявызначаных дзён.

Даволі сціплым, але ўсё ж цяплом!
Скіруе дзень яшчэ вышэй да сонца,
І знішчыць сум - зімовы і бясконцы -
Сном учарашнім і стагоддзяў тлом...

Такі вось ён - галоўны наш герой -
Непрадказальны, зменлівы, ды першы
Ён у Вясны, якую травень вершыць...
А там і летні грай не за гарой!

5.03.2017    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)