Вера i свабода

Валерий Познякевич
Ірву з жалеза ланцугі
І вызваляю рукі,
Каб лёс не зведаў мой тугі,
І не памёр ад скрухі.

Хачу быць вольным, нібы птах,
Спяваць свайму народу,
Каб голас мой і тут і там
Дарыў яму свабоду.

Далоў аковы і прыгнёт! --
Мы разам пераможам
Тых, хто скаваў увесь народ,
Назваў сябе вяльможам.

Мы можам! -- Толькі трэба час,
І сіла, каб з'яднацца.
Жыццё дае сягоння шанц
Прагнаць вяльмож з палацаў. 
 
Мы можам сеяць, можам жаць
І жыць прыстойна ў свеце.
Аднойчы зведалі мы жах --
Цяпер мы лёсу дзеці.

Ён паспрыяе шлях знайсці,
Вярнуць імя народу...
Хто веру божую спасціг --
Здабудзе і свабоду.