Трыялет

Анна Атрощенко
Я смагу сёння наталю
Вадой сцюдзёнаю, крынічнай...
Яна напомніць сок сунічны,
Я смагу сёння наталю.

Дый коніка зноў напаю
Вадзіцай роднай, не фабрычнай!
Я смагу сёння наталю
Вадой сцюдзёнаю, крынічнай...