Сцяжына месяца

Анна Атрощенко
Таццяна ДАРОШКА, Мазыр. Беларусь.

* * *
Мне самотна крыху,
Шлях мой -- да крыніцы...
Месячык паціху
П'е са мной вадзіцу.

Дрэмле дом за полем,
Спяць і аканіцы...
Радасць разам з болем
Рэжуць, бы нажніцы.

Пад гарой дарога,
Цераз рэчку -- мосцік.
Пройдзе вёсен многа,
Стану я тут госцей...

Маці ля акенца
Сядзе на хвіліну,
Вунь, віе ў азерцы
Месячык сцяжыну!

Не забыць, як плача
Кнігаўка над полем,
Як за гаем скача
Сонейка ў прыполе.

  Мой перевод с русского языка. Фото интернет.