Астатнi цягнiк

Феликс Аксёнцев
Скажы мне "бывай" -
Я бачу знiч
Там, дзе няма зор.
Скажы мне "бывай" -
Я чую клiч
Там, дзе няма слоў.
Мо да свiтанку я паспею...
Астатнi цягнiк,
Я снiў цябе там, дзе няма сноў.

Астатнi цягнiк гудзе ўначы,
Мне не дае спаць.
Астатнi цягнiк склiкае нас,
Бо надышоў час.
Мы будавалi сцены з цэглы...
Астатнi цягнiк, нястрымны цень,
Проста iмкне праз.

Астатнi цягнiк, вазьмi мяне,
Я назаўжды твой.
Астатнi цягнiк, ратуй мяне,
Руш праз маю кроў.
Мы крочым побач, ды не разам...
Скажы мне "бывай" -
Бо ў гэты край
Мне не прыйсці зноў.

1995, аўдыё касэта 'Па-над дахамі', тэкст песні. Музыка - Слава Корань