Усё альбо нiчога

Феликс Аксёнцев
У шкляным пакоi штучнае сьвятло
Нам б'е ў вочы, б'е у вочы.
Пад грукат танных бубнаў, праз натоўп на плошчы -
Мы моўчкi крочым, моўчкi крочым.

Ды кожны чакае на раптоўны цуд -
Бы стрэл у плечы, стрэл у плечы.
Ды кожны адчувае дзiўны смак самоты,
Бо хутка вечар, хутка вечар.

Слова за слова, вока за вока,
Усё альбо нiчога.
Мы атрымаем усё цi нiчога,
Усё альбо нiчога.

1995, аўдыё касэта 'Па-над дахамі', тэкст песні. Музыка - Слава Корань