***

Валерий Познякевич
Я дзялюся думкамі з айчынай,
Як дзеліцца з матуляю дзіця.
Каб лёс яе спазнаў любоў і шчырасць,
Каб боль пачуцці думак не працяў.

Зямля прыгожых пушчаў і азёраў! --
Мне без цябе не марыць і не жыць.
Я чую, як з вышынь шапочуць зоры:
Ты чысціню пачуццяў зберажы.

І перадай любоў сваю нашчадкам,
Што думкаю расквецяць родны кут.
Няхай сыноў дарога будзе гладкай,
А доля іх не зведае пакут.