А памiж намi снег...

Ирина Беларусова
А ПАМІЖ НАМІ СНЕГ...

Кубачак кавы горка-салодкай
На белым зімовым стале...
Зоркай яскравай, гучнаю ноткай
Рвецца душа да цябе...

Не адварочвайся любы-каханы -
У сэрца маё зазірні...
Мілы, найлепшы, самы мой самы -
Адзіны такі на зямлі...

Ты адыходзіш далЕй і далЕй -
Знікаеш у шэрай зіме,
Інеем стынуць слёзы з вачэй -
Іх не убачыць табе...

Астылы, халодны кубачак кавы -
Лёсам замецены след...
Што гэта, што гэта паміж намі?
А паміж намі - снег...

30.01.2017 г.