Прымi падзяку, Добры Бог!

Анастасия Арвада
За сонца, кветку палымяну,
За радасць, што ў душы не вяне,
За днi, гады, жыцця гадзiны,
Што ў небяспецы не пакiнуў,

За крылы цiхай малiтвы,
Што заўжды, Бог, са мною Ты,
За цiхi голас Твой, лагодны,
За хлеб, ваду, я не галодны,

За цёплы Твой блакiт нябёс,
Адкуль цудоўны маю лёс,
Прымi падзяку, Добры Бог!
Схiляюсь нiзка ў Тваiх ног...